wd wp Пошук:

Генадзь Паўлавіч Грыцкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыцкевіч. Генадзь Паўлавіч Грыцкевіч (22 красавіка 1954, в. Паўазер’е, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 красавіка 1954 года ў в. Паўазер’е Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва.

Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў інжынерам, начальнікам аддзела, галоўным інжынерам рамонтна-будаўнічага ўпраўлення гарадскога вытворчага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі г. Віцебска; галоўным інжынерам жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага трэста Кастрычніцкага раёна г. Віцебска; намеснікам дырэктара гарадскога вытворчага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі, начальнікам упраўлення па ўліку і размеркаванні жылля, намеснікам старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

З’яўляўся старшынёй Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць трэцяга, дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага скліканняў і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

З’яўляецца дэпутатам Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, членам Камісіі Парламенцкага Сходу па заканадаўстве і Рэгламенце.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 23-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту