wd wp Пошук:

Генадзь Мікалаевіч Варанцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Варанцоў. Гена́дзь Мікала́евіч Варанцоў (нар. 1948 ў г. Вілейка Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (19972001).

Біяграфія

У 1977 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».

Працоўную дзейнасць пачаў у 1964 годзе фрэзероўшчыкам на Маладзечанскім станкабудаўнічым заводзе.

У 19671969 гадах — служба ў радах Савецкай Арміі.

Пасля службы вярнуўся на Маладзечанскі станкабудаўнічы завод, дзе прайшоў шлях ад фрэзероўшчыка, майстра да інжынера.

У 1977 годзе пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага універсітэта працаваў суддзёй, старшынёй суда ў горадзе Маладзечна.

У 19911995 гадах — Член Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З 1995 года — начальнік ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама.

23 студзеня 1997 года быў прызначаны Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.[1]

21 верасня 2001 года Савет міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзідэнтам[2].

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 студзеня 1997 г. № 92 «Аб прызначэнні Г. М. Варанцова Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь»(руск.)
  2. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2001 г. № 1395 «Аб складанні паўнамоцтваў Урадам Рэспублікі Беларусь»(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Міністры юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»