wd wp Пошук:

Генадзь Канстанцінавіч Някрасаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Някрасаў. Генадзь Канстанцінавіч Някра́саў (8 верасня 1918, г. Росаш, Варонежская вобласць, Расія — 5 жніўня 1987) — расійскі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1954).

Біяграфія

Скончыў у 1941 годзе Ленінградскі тэатральны інстытут імя Астроўскага. З 1937 года працаваў у Ленінградскім Новым тэатры юнага гледача, тэатрах Балтыйскага флоту, Паўночнай групы войскаў. З 1950 у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі імя Горкага. З 1960 года ў тэатры імя Массавета.

Творчасць

Творчасць адметная псіхалагічнай верагоднасцю, тонкім адчуваннем стылю твора і рэжысёрскай ідэі. Сярод лепшых роляў на беларускай сцэне — Ермашоў і Бонч-Бруевіч («Брэсцкая крэпасць» і «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Сакалоў («Песня нашых сэрцаў» В. Палескага), Васількоў («Шалёныя грошы» А. Астроўскага), Мікіта («Улада цемры[ru]» Л. Талстога), Астраў («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Эдгар («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Хігінс («Пігмаліён[ru]» Б. Шоу), Алан Окапел («Шакалы» А. Якабсана[ru]); у тэатры імя Массавета — Лужнін («Злачынства і кара» Ф. Дастаеўскага), Генерал («Смерць Пазухіна» М. Салтыкова-Шчадрына), Вэл Ксаўе («Арфей спускаецца ў пекла[ru]» Т. Уільямса), Дэрвіш («У ноч зацьмення Месяца[ru]» М. Карыма[ru]).

Зняўся ў беларускіх фільмах «Чалавек не здаецца», «Першыя выпрабаванні» і «Якаў Багамолаў» (тэлевізійны).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці
Катэгорыя·Акцёры тэатра Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 5 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астрагожскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе