wd wp Пошук:

Геаграфія Ліхтэнштэйна

Ліхтэнштэйн размешчаны ў Верхняй рэйнскай даліне Еўрапейскіх Альпаў і мяжуе на ўсходзе з Аўстрыяй і на захадзе са Швейцарыяй, яго тэрыторыя цалкам акружана тэрыторыямі гэтых дзяржаў. Нараўне з Узбекістанам Ліхтэнштайн з’яўляецца адной з дзвюх краін свету, шлях ад якіх да акіяну пралягае праз тэрыторыю не менш чым двух дзяржаў. Усю заходнюю мяжу краіны фарміруе рака Рэйн. Працягласць краіны з поўначы на поўдзень каля 24 км. На крайнім поўдні размешчана найвышэйшая кропка Ліхтэнштэйна — гара Граўшпіц (2 599 м). Іншыя горы: Штахлеркопф. Нягледзячы на альпійскае размяшчэнне краіны, перавага паўднёвых вятроў робіць клімат Ліхтэнштэйна параўнальна мяккім. Зімой горныя схілы выдатна падыходзяць для розных зімовых відаў спорту. Дзякуючы новай вымяральнай сістэме ў 2006 высветлілася, што плошча краіны 160 км², а межы 77.9 км. Такім чынам, аказалася, што даўжыня ліхтэнштэйнскіх межаў на 1.9 км даўжэй, чым раней лічылася.

Касмічны здымак Ліхтэнштэйна. Межы вызначаны жоўтым колерам

Клімат умераны, ападкаў 700-1 200 мм у год. Каля чвэрці тэрыторыі пакрыта лясамі (елка, бук, дуб); у гарах — субальпійскія і альпійскія лугі.

У Ліхтэнштэйне толькі адно возера, якое называецца Гампрынер-Зеле.

Статыстыка

Размеркаванне зямельных рэсурсаў (па дадзеных на 1993 г.):

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Ліхтэнштэйн