wd wp Пошук:

Гаўрыла Сямёнавіч Віер

Гаўры́ла Сямё́навіч Ві́ер (6 красавіка 1890, в. Пуцінтэй(руск.) бел., цяпер Аргееўскі раён(руск.) бел., Малдовы — 7 сакавіка 1964) — беларускі мастак, жывапісец.

Біяграфія

З 1905 года вучыўся і працаваў у Мінску ў іканапіснай майстэрні П. Курбатава, у 1910—1912 вучыўся ў Пецярбургу ў мастака С. Ягорава, скончыў там у 1916 Школу таварыства заахвочвання мастацтваў[1]. У 1921 годзе вярнуўся ў Мінск, працаваў дэкаратарам у тэатры «Чырвоная зала», выкладаў у чыгуначным тэхнікуме[1].

Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

Творы

«Юны мастак». 1923. НММ РБ

Аўтар твораў «Малады мастак» (1923), «Старое і новае» (1927), «Суботнік» (1932), «Маладыя спартсмены» (1934). Лепшыя творы гістарычнага жанру: «Курлоўскі расстрэл» (1924), «Лядовае пабоішча» (1938), «3 ліпеня 1944 года ў Мінску» (1945); з партрэтаў — «Змітрок Бядуля» (1924), «Сямейны партрэт» (1927), «Кандрат Крапіва» (1938) і інш[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8. С. 144
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бесарабіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі 7 сакавіка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малдове
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы