wd wp Пошук:

Гатэрыя

Гатэрыя, або Туатара[1] (Sphenodon punctatus) — від паўзуноў з атрада дзюбагаловых.

Жыве на дробных астравах Новай Зеландыі. Даўжыня дасягае 76 см. Маса цела самцоў каля 1 кг, самак — каля 0,5 кг. Расце да 50 гадоў, агульная працягласць жыцця — 100 гадоў. Палавой спеласці дасягаюць ва ўзросце 15-20 гадоў. Вядзе пераважна начны спосаб жыцця. Знешнім выглядам і спосабам жыцця нагадвае буйных ігуан. Як і ў многіх яшчарак, у гатэрыі добра развітае «трэцяе» (або цемянное) вока, якое ў сучасных вышэйшых пазваночных ператварылася ў шышкападобную залозу — эпіфіз. Даказана, што гатэрыя з дапамогай гэтага органа, размешчанага на цемені, здольная адрозніваць узровень асветленасці. Лічыцца, што гэтая асаблівасць дазваляе гатэрыі выбраць становішча цела для аптымальнага яго прагрэву сонцам.

Гатэрыя з’яўляецца выміраючым рэліктавым відам і падлягае ахове. Уключана ў Чырвоны спіс МСАП.

Зноскі

  1. Напісанне Гатэрыя, Туатара ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.88
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дзюбагаловыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта