wd wp Пошук:

Эпіфіз

Эпіфіз, або шышкападобнае цела (corpus pineale, epiphysis cerebri) — невялікі орган, які выконвае эндакрынную функцыю, які лічыцца складовай часткай фотаэндакрыннай сістэмы. Няпарнае ўтварэнне шаравата-чырвонага колеру, размешчанае ў цэнтры мозгу паміж паўшар’ямі ў месцы міжталамічнага зрашчэння. Звонку эпіфіз пакрыты злучальнатканкавай капсулай, ад якой ўнутр залозы адыходзяць трабекулы, якія падзяляюць яе на дзелькі. Выпрацоўвае гармоны мелатанін, сератанін і адрэнагламерулатрапін.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Галаўны мозг
Катэгорыя·Эндакрынная сістэма