Гарнастаіўскі раён[1] (укр.: Горностаївський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Херсонскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Гарнастаіўка[1] (укр.: Горностаївка).
Утвораны ў 1965 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 20010 чалавек, плошча — 1018 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 12 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 28 сёлаў.