wd wp Пошук:

Гардэнія

Гардэнія (Gardenia) — род вечназялёных, часам лістападных хмызнякоў або невялікіх дрэў сямейства Марэнавыя (Rubiaceae).

Батанічнае апісанне

Кветкі адзінкавыя, буйныя, духмяныя, вяночак белы, жоўты або фіялетавы 5-9-членавы. Плод — ягада.

Віды і арэал

Каля 250 відаў у трапічных і субтрапічных Азіі, а таксама ў трапічнай і паўднёвай Афрыцы. Многія віды выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя. Найбольш распаўсюджаная ў культуры, у тым ліку на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, G. jasminoides (G. florida, G. radicans), якая мае белыя кветкі.

Спіс відаў

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Марэнавыя