wd wp Пошук:

Гаральд Грэгары Мур

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мур.

Гаральд Грэгары Мур-малодшы (англ.: Harold Gregory Moore Jr.; 13 лютага 192210 лютага 2017) — генерал-лейтэнант Арміі ЗША, удзельнік Карэйскай і В’етнамскай войнаў. Больш вядомы як Хэл Мур.

Біяграфія

Скончыў школу ў Вашынгтоне. Затым два гады вучыўся ва Універсітэце Джорджа Вашынгтона. У 1942 годзе паступіў на ваенную службу. У 1945 годзе скончыў Вест-Пойнт.

Прымаў удзел у Карэйскай вайне, знаходзячыся на пасадзе камандзіра роты. Калі ў 1965 годзе была перафарміравана 1-я кавалерыйская дывізія, у званні падпалкоўніка ўзначаліў батальён у яе складзе (1-ы батальён 7-га кавалерыйскага палка ў складзе 3-й брыгады). Батальён Мура вызначыўся ў адной з самых знакамітых бітваў В’етнамскай вайныбітве ў даліне Я-Дранг. З 14 па 16 лістапада 1965 годы ён вёў абарончы бой у пасадачнай зоне X-Ray супраць праўзыходных сіл паўночнав’етнамскай арміі і апынуўся на мяжы поўнага знішчэння, чаго, аднак, не здарылася. Пасля ён стаў камандзірам 3-й брыгады. На гэтай пасадзе Мур знаходзіўся падчас некалькіх буйных аперацый, у тым ліку аперацыі «Masher».

За свой удзел у В’етнамскай вайне атрымаў другую па значнасці ваенную ўзнагароду Арміі ЗША — Крыжа «За выдатныя заслугі». Выйшаў у адстаўку ў 1977 годзе ў званні генерал-лейтэнанта.

У чэрвені 2009 года 87-гадовы Мур прыняў удзел у адкрыцці Нацыянальнага музея пяхоты ў Калумбусе (Джорджыя). Адным з экспанатаў музея стала дыярама зоны высадкі X-Ray падчас бітвы ў даліне Я-Дранг[7].

Памер 10 лютага 2017 у горадзе Оберн, штат Алабама[8], і быў пахаваны на могілках Форт-Бенінга 17 лютага з поўнымі ваеннымі ўшанаваннямі[9].

Сям’я

Выхаваў пецярых дзяцей[10]. Два сыны — кадравыя вайсковыя афіцэры.

У культуры

У 1992 годзе ў суаўтарстве з журналістам Джозефам Гэлаўэем напісаў кнігу «Мы былі салдатамі… і былі маладыя», прысвечаную бітвы ў даліне Я-Дранг. На аснове гэтай кнігі ў 2002 годзе быў зняты мастацкі фільм «Мы былі салдатамі», у якім роля Мура сыграў Мел Гібсан.

Быў згаданы ў кнізе Роберта Мейсана «Chikenhawk» («Кураня і ястраб»).

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Smith H. Hal Moore, Army general memorialized in book and film ‘We Were Soldiers,’ dies at 94 // The Washington Post / S. BuzbeeWashington: Fred Ryan, 2017. — ISSN 0190-8286; 2641-9599
  2. 1 2 3 Roberts S. Lt. Gen. Harold Moore, Whose Vietnam Heroism Was Depicted in Film, Dies at 94 // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2017. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  3. Hal Moore // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 http://www.oanow.com/news/local/we-were-soldiers-hero-passes-the-celebrated-life-story-of/article_0717084e-f08a-11e6-9fcb-636a74eceacb.html
  5. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
  6. http://www.nytimes.com/1994/01/10/arts/review-television-returning-to-the-scene-of-a-vietnam-bloodletting.html
  7. Williams, Chuck, «Infantry Museum’s ‘100 Yards’ Exhibit Touches Veterans Архівавана 21 чэрвеня 2009 года.», Columbus Ledger-Enquirer, June 19, 2009.
  8. Turner, Troy We Were Soldiers’ hero passes; the celebrated life story of a soldier, a leader, a father(нявызн.). oanow.com (11 лютага 2017).
  9. Graveside Service Ft Benning, GA Lt. Gen. Hal Moore, Feb 17, 2017 на YouTube. Published on February 17, 2017. Accessed on 2018-02-28.
  10. Galloway, Joseph L.. Vietnam story: The word was the Ia Drang would be a walk. The word was wrong(нявызн.), U.S. News & World Report (29 кастрычніка 1990). Праверана 29 красавіка 2007.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША)
Катэгорыя·Узнагароджаныя Паветраным медалём (ЗША)
Катэгорыя·Генералы ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі ЗША
Катэгорыя·Памерлі 10 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
Катэгорыя·Памерлі ў Алабаме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў Карэі
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Джорджа Вашынгтона
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кентукі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Крыжом «За выбітныя заслугі» (ЗША)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных