Вуліца Гараднічанская — вуліца ў цэнтральнай частцы Гродна. Назва прысвоена з пачатку 1990-х. Даўжыня — 500 м ад вуліцы Карбышава да вуліцы Маркса.
Перасякаецца з вуліцамі Кастрычніцкая, Тэльмана, Кірава.
Ранейшыя назвы — Містшоўская, Гараднічанская (..-1939), Энгельса (1939- пач. 1990-х).
Пачала фармавацца ў пачатку XVII стагоддзя.