wd wp Пошук:

Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў

Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў — створаны ў 1997 г. з мэтай вывучэння народных рамёстваў і промыслаў, іх адраджэння і развіцця.

Гісторыя

Дом рамёстваў функцыянуе з 1997 г. і яднае вакол сабе таленавітых майстроў народнай творчасці раёна, якія працуюць па асноўных напрамках народнай творчасці. Сярод напрамкаў, у якіх працуе Дом рамёстваў, 15 відаў традыцыйных беларускіх рамёстваў і 12 сучасных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Мэты дзейнасці і функцыі

Мэты дзейнасці

Функцыі

Дзейнасць

Навукова даследчая праца: экспедыцыі па раёне, падчас якіх збіраюцца матэрыялы пра рамёствы і промыслы, іх цяперашні стан. Вядзецца ўлік носьбітаў традыцый, народных рамёстваў і майстроў, якія актыўна займаюцца народнай творчасцю. Збіраюцца экспанаты для папаўнення фонда аўтэнтычных узораў народнага ткацтва, вышыўкі і іншых відаў рамеснай дзейнасці.

Фармаванне метадычнага фонда: супрацоўнікі Дома рамёстваўвядуць працу па аказанні метадычнай і практычнай дапамогі сельскім установам культуры па арганізацыі і вядзенні заняткаў гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, збіраюць і класіфікуюць матэрыялы па сучасных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, даносяць гэтую інфармацыю да кіраўнікоў гурткоў, клубных супрацоўнікаў і іншых зацікаўленых асоб.

Для папулярызацыі народнай творчасці ў Ганцавіцкім раённым Доме рамёстваў праводзяцца выставы прац вядучых майстроў раёна па ткацтве, вышыўцы, карункапляценні, пляценні з прыродных матэрыялаў, мастацкай апрацоўцы дрэва. Гэта і персанальныя выставы, і тэматычныя выставы па асобных відах рукадзелля. Калектыў Дома рамёстваў прымае актыўны ўдзел ў раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях, конкурсах, святах народнай творчасці і традыцыйных рамёстваў, прыцягваючы да гэтай дзейнасці вядучых майстроў раёна. Творчая дзейнасць народных майстроў асятляецца на старонках СМІ.

Пры Доме рамёстваў дзейнічаюць групы па ткацтве, вышыўцы і ткацтве паясоў. Дарослых яднае клуб майстроў «Багач». У 2011 годзе было створанае дзіцячае аматарскае аб’яднанне «Этнограф».

Народны клуб майстроў народнай творчасці «Багач»

Галоўная мэта клуба захаванне і развіццё традыцыйных беларускіх рамёстваў, іх папулярызацыя і перадача ведаў і ўменняў ад старэйшага пакалення дзецям і моладзі. Таксама клуб яднае дзяцей народных майстроў, якія зацікаўлены ў вывучэнні і практычным авалоданні традыцыйнымі промысламі і рамёствамі, як і іх бацькі. Праводзяцца сумесныя сходы, бяседы, вечары ды іншыя мерапрыемствы.

Аматарскае аб’яднанне «Этнограф»

Аматарскае аб’яднанне «Этнограф» яднае дзяцей, зацікаўленных у вывучэнні гісторыі свайго краю праз вывучэнне народных традыцый і народнага тэкстылю (строй, ручнікі, народныя вышыўка і ткацтва). Формы працы: гутаркі, бяседы, ранішнікі, вечары-сустрэчы, забаўляльна-пазнавальныя праграмы, удзел у раённых святах, а таксама практычныя групавыя і індывідуальныя заняткі.

Калекцыя

За гады існавання ў Доме рамёстваў сабраная багатая калекцыя традыцыйных ручнікоў і прадметаў мясцовага строю. Калекцыя тканых і вышытых ручнікоў складае калі 50 адзінак. [1] З прадметаў традыцыйнага адзення найбольш каштоўнай з’яўляецца калекцыя жаночых кашуль.

Узнагароды

Удзел у святах, кірмашах і фестывалях

Спасылкі

Зноскі

  1. Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Ганцавічаў
Катэгорыя·Культура Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Культура Ганцавічаў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Ганцавічы
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта