wd wp Пошук:

Ганс Мюліх

Ганс (Ханс) Мюліх (Міліх) (ням.: Hans Mielich, таксама Muelich; 1516, Мюнхен — 10 сакавіка 1573, Мюнхен) — нямецкі мастак эпохі позняга Адраджэння.

Жыццё і творчасць

Сын мюнхенскага мастака Вольфганга Мюліха, і першыя свае ўрокі малявання атрымаў у майстэрні бацькі. У 1528 годзе пазнаёміўся з мастакамі Людвігам Рэфінгерам і Бартэлем Бехамам. У 1536 годзе прыехаў у Рэгенсбург, дзе апынуўся пад уплывам творчасці Альбрэхта Альтдорфера і мастакоў дунайскай школы. У 1540 годзе вярнуўся ў Мюнхен, і ў 1541 годзе, па ўказанні баварскага герцага Вільгельма IV, адправіўся ў Рым. Пасля вяртання больш не пакідаў родны горад. У ліпені 1543 года стаў членам мюнхенскай гільдыі мастакоў.

Будучы блізкім знаёмым, а затым і сябрам герцага Альбрэхта V, які, пачынаючы з 1545 года, неаднаразова звяртаўся да майстра з замовамі, Г. Мюліх з часам стаў паспяховым прыдворным мастаком. У 1555 годзе ўзначаліў гільдыю мастакоў Мюнхена.

Ганс Мюліх з’яўляецца адным з найзначнейшых мюнхенскіх мастакоў эпохі Рэнесансу. Ён напісаў мноства рэлігійных карцін (як правіла, на дошках), партрэты, карціны на гістарычную тэматыку, афармляў алтары ў цэрквах, займаўся ілюстрацыяй кніг. Пасля наведвання Рыма ствараў свае працы ў стылі, блізкім да італьянскага маньерызму. Найбольш вядомай яго працай з’яўляецца алтар сабора Маці Божай у Інгальштаце.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/58123 Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Czech National Authority Database Праверана 15 лютага 2021.
  3. http://www.hdbg.de/portraitgalerie/kuenstler-schoepfer-der-aeltere_hans.html
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Мастакі Германіі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1573 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Рэнесансу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прыдворныя мастакі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюнхене
Катэгорыя·Паўночнае Адраджэнне
Катэгорыя·Памерлі 10 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1516 годзе