wd wp Пошук:

Ганс Кюнг

Ганс Кюнг (19 сакавіка 1928, Зурзэе, кантон Люцэрн — 6 красавіка 2021, Цюбінген) — швейцарскі тэолаг, ксёндз. Заснавальнік фонду «Сусветны Этас» (Weltethos).

Біяграфія

З 1960 года да выхаду на пенсію ў 1996 годзе ён быў выкладчыкам тэалогіі ў Цюбінгенскім універсітэце.

У снежні 1979 года Кангрэгацыя Веравучэння забаранілаяму навучаць ад імя Каталіцкага Касцёла[7].

Узнагароды

Быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, з’яўляўся ганаровым доктарам 12-і ўніверсітэтаў у розных краінах свету і ганаровым грамадзянінам Цюбінгена.

У 2005 годзе атрымаў прэмію міру Нівано.

Навуковая дзейнасць

Як святар крытыкаваў палітыку Касцёла і перасцерагаў ад празмернай цэнтраліцзацыі ўлады ў Ватыкане. Выступаў за аднаўленне ў касцёле і за экуменічную адкрытасць, мэтай чаго павінна было стаць уз’яднанне падзеленых хрысціянскіх цэркваў.

Напісаў шмат кніг, многія з якіх былі перакладзены ў агульным выніку на 32 мовы. Найбольш вядомыя з іх — «Касцёл» (1967), «Беспамылковы?» (1970), «Быць хрысціянінам» (1974), «Ці існуе Бог?» (1978), «Жыццё вечнае?» (1982) і «Credo» (1992).

Стварыў трылогію, прысвечаную тром монатэістычным рэлігіям: юдаізму, хрысціянству і ісламу (1991—2004). У 1997 годзе апублікаваў працу пад назваю “Сусветны этас для сусветнай палітыкі і эканомікі. Увосень 2002 года выйшла ў свет праца «Здабытая ў змаганні свабода» — першая частка аўтабіяграфіі, а апошняя, трэцяя частка «Перажытая чалавечнасць» з’явілася ўвосень 2013 годзе.

Зноскі

  1. Hans Kung // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hans Küng // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118567705 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 Mit 93 Jahren: Theologe Hans Küng ist gestorben — 2021.
  5. 1 2 Theologe Hans Küng verstorben — 2021.
  6. 1 2 https://www.sudoc.fr/186438761
  7. Адышоў у вечнасць ксёндз Ганс Кюнг — адзін з найбольш славутых тэолагаў сучаснасці
Тэмы гэтай старонкі (20):
Багасловы Германіі
Вікіпедыя:Асобы, якія памерлі менш за год таму
Выкладчыкі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі 6 красавіка
Нарадзіліся ў 1928 годзе
Асобы
Нарадзіліся 19 сакавіка
Каталіцкія багасловы
Постаці каталіцтва
Вучоныя паводле алфавіта
Памерлі ў Цюбінгене
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
Памерлі ў 2021 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта
Багасловы Швейцарыі
Нарадзіліся ў кантоне Люцэрн
Ганаровыя дактары Таронцкага ўніверсітэта