wd wp Пошук:

Ганна Святаслаўна

Ганна Святаслаўна (? — 31 жніўня 1418) — вялікая княгіня літоўская, жонка Вітаўта.

Біяграфія

Згодна з найбольш пашыраным меркаванне была дачкой вялікага князя смаленскага Святаслава Іванавіча (13581386)[1].

Паводле крыжацкага паведамлення, шлюб Вітаўта і Ганны адбыўся яшчэ пры жыцці вялікага князя літоўскага Альгерда (памёр у 1377). Відаць, вяселле адбылося ў 1360-я, калі Вітаўт быў удзельным князем берасцейскім.

У 1382 спрыяла ўцёкам мужа з вязніцы, куды яго пасадзіў Ягайла. У 1392 абяцала пры набыцці Вітаўтам пасады вялікага князя літоўскага, што яе муж выканае ўмовы прысягі, прынесенай ім каралю польскаму Ягайле і Кароне Польскай.

Мела дачку Соф’ю Вітаўтаўну, выдадзеную замуж за вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча, а таксама іншых дзяцей, дакладных звестак пра якіх не захавалася.

Пахавалі вялікую княгіню ў Віленскім кафедральным касцёле.

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2010

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1350-я гады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаленску
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1418 годзе
Катэгорыя·Вялікія княгіні літоўскія
Катэгорыя·Памерлі 31 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кафедральным саборы (Вільнюс)
Катэгорыя·Памерлі ў Тракайскім замку