wd wp Пошук:

Ганна Рыгораўна Жарабцова-Андрэева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жарабцова. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андрэева. Ганна Рыгораўна Жарабцова-Андрэева (28 верасня 1868, Гродна — 23 сакавіка 1944, Рыга) — камерная спявачка, прафесар Пецярбургскай і Латвійскай кансерваторый, вакальны педагог.

Біяграфія

Дэбют спявачкі адбыўся ў 1891 годзе, у рамках кансерваторскага канцэрта, арганізатарам якога выступіў Рымскі-Корсакаў.

У 1892 годзе скончыла Пецярбургскую кансерваторыю. Спявачка ўступіла ў шэрагі членаў Пецярбургскага Камернага грамадства, неаднаразова гастралявала па Германіі. Пасля смерці кампазітара Рымскага-Корсакава ў 1908 годзе цеснае сяброўства зблізіла яе з удавой Корсакава Надзеяй Мікалаеўнай Пургольц.

З 1903 года занялася выкладчыцкай дзейнасцю. У пачатку 1910 гадоў стала выкладчыкам Пецярбургскай кансерваторыі. Пасля эміграцыі ў Рыгу ў 1922 годзе занялася выкладчыцкай дзейнасцю ў Латвійскай кансерваторыі. Давала прыватныя ўрокі спеваў[1].

Зноскі

  1. Жарабцова-Андрэева Ганна Рыгораўна
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Рызе
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Латвіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Музычныя педагогі Латвіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Мецца-сапрана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Музычныя педагогі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Пакроўскіх могілках (Рыга)