У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лупач. Ганна Віктараўна Лупач (нар. 9 красавіка 1986) — беларуская хакеістка (хакей на траве). Майстар спорту Беларусі.
На ранніх этапах праходзіла падрыхтоўку ў СДЮШАР «Нёман» г. Гродна, трэнер — Н. Л. Болціна. У наш час асабісты трэнер — Н. І. Дашко, А. І. Кісель. Выступае за ХК «Рытм» і жаночую зборную Беларусі па хакеі на траве[ru].
Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].