wd wp Пошук:

Ганна Валянцінаўна Старавойтава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Старавойтава. Ганна Валянцінаўна Старавойтава (нар. 8 жніўня 1966, Салігорск, Мінская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[1] і VII скліканняў[2].

Біяграфія

Нарадзілася 8 жніўня 1966 года ў г. Салігорску Мінскай вобласці.

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўніца матэматыкі, інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі; аспірант Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала настаўніцай матэматыкі сярэдняй школы № 158 г. Мінска, намеснікам дырэктара па навукова-метадычнай рабоце гімназіі № 13 г. Мінска, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска, дырэктарам сярэдняй школы № 195 г. Мінска, дырэктарам гімназіі № 31 г. Мінска.

Выбіралася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў.

З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, уваходзіла ў склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Азербайджанскай Рэспублікі.

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах[3].

Асабістае жыццё

Замужам, мае дачку.

Узнагароды

Зноскі

  1. Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года по городу Минску Архівавана 15 лютага 2020.
  2. Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по городу Минску Архівавана 30 верасня 2020.
  3. Старавойтава Ганна Валянцінаўна
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорску
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»