wd wp Пошук:

Ганна Валенберг

Ганна Валенберг (шведск.: Anna Wahlenberg, 1858, Стакгольм — 1933) — шведская пісьменніца, драматург, перакладчыца.

Валенберг належыць самы першы пераклад «Тысячы і адной ночы» на шведскую мову (адаптаваны).

Найбольш вядомая сваімі дзіцячымі казкамі. Адна з прадстаўнікоў «залатой эры» шведскай дзіцячай літаратуры. Дэбютавала ў 1882 годзе зборнікам апавяданняў «Малюнкі на пяску» (шведск.: Teckningar i sanden), апублікаваным пад псеўданімам Rien (фр.“Нішто”).

Як драматург дэбютавала камедыяй «На варце» (шведск.: På Vakt) у Паўднёвым тэатры ў 1890 годзе. Пісала п’есы як для прафесійных акцёраў, так і для аматараў, а таксама школьныя п’есы.

У 1895 годзе выйшаў першы зборнік казак Валенберг «Казкі Бенгта пра каралёў, томтэ, троляў і прынцэс» (шведск.: Bengts sagor om kungar och tomtar och troll och prinsessor) — у гэты час у Швецыі акурат адбываецца росквіт гэтага жанру. Агулам Валенберг напісала каля 200 казак, многія з якіх прысвечаныя двум яе сынам.

Зноскі

  1. Kungsholms kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0011/C I/10 (1855-1862), bildid: 00026599_00072
  2. 1 2 Anna Wahlenberg // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Wahlenberg, Anna Maria Lovisa, f. 1858 i Stockholm // Swedish Census 1890 — Riksarkivet. Праверана 2 красавіка 2018.
  4. Kjerrman, Anna Maria Lovisa, f. 1858 i Kungsholms Stockholms stad, Litteratörsänka // Swedish Census 1910 — Riksarkivet. Праверана 2 красавіка 2018.
  5. 1 2 18580523 Kjerrman f. Wahlenberg, Anna Maria Lovisa // Swedish death index Праверана 11 красавіка 2018.
  6. 1 2 Gustav Vasa kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/6021/F I/7 (1931-1934), bildid: 00050438_00118 — С. 112.
  7. Kjerrman, ANNA MARIA LOVISA // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/45755601Svenska gravar. Праверана 2 красавіка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 29 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменніцы Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1933 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках Стакгольма
Катэгорыя·Казачнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных