wd wp Пошук:

Ганна Браніславаўна Абуховіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абуховіч. Га́нна Бранісла́ваўна Абухо́віч (5 снежня 1908, Масква — 13 лістапада 1986) — беларуская акцёрка тэатра і кіно. Народная артыстка Беларусі (1944)[1].

Біяграфія

Нарадзілася 5 снежня 1908 года ў Маскве[1]. Была сіратой, выхоўвалася ў прытулку для бяздомных дзяцей[2]. У 1929 годзе скончыла курсы «Кіно-Поўнач» у Ленінградзе. Дэбютавала як акцёрка нямога кіно ў 1929 годзе. У 1930 годзе ўпершыню выйшла на сцэну Маскоўскага тэатра рабочай моладзі, з 1933 года выступала на сцэне Рэалістычнага тэатра Масквы.

З 1937 года акцёрка Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі[1]. Выйшла замуж за мастацкага кіраўніка тэатра, Дзмітрыя Арлова.

Пахаваная на Паўночных могілках Ленінграда.

Творчасць

Стварыла шэраг яркіх, псіхалагічна глыбокіх драматычных вобразаў. Сярод найлепшых роляў: Ларыса і Агудалава («Беспасажніца» Аляксандра Астроўскага), гаспадыня Ніскавуоры («Каменнае гняздо» Хела Вуаліёкі), Генералья («Кароль Лір» Уільяма Шэкспіра), цётухна Руца («Птушкі нашай маладосці» Іёна Друцэ), Надзея Пятроўна («Брэсцкая Крэпасць» Кастуся Губарэвіча), Міхаліна Матулевіч («Трывога» Алеся Петрашкевіча)[1].

Аўтарка ўспамінаў «Паўстагоддзя на сцэне» (1987)[1] (літаратурны запіс Таццяны Мушынскай).

Ролі ў кіно

Памяць

У 2012 годзе на доме ў Мінску (вуліца Леніна, 5), дзе жыла Ганна Абуховіч, была ўсталяваная памятная дошка[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Беларуская энцыклапедыя, 1996, с. 50
  2. Алена Паляшчук Тая, што марыла сыграць сучасніцу(нявызн.). kimpress.by (6 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 31-01-2019. Праверана 31-01-2019.
  3. В Минске установлена мемориальная доска в честь народной артистки Беларуси Анны Обухович(руск.) . belapan.by (27 красавіка 2012). Праверана 31-01-2019.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 13 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі