У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лазоўская. Галіна Баляславаўна Лазоўская (27 красавіка 1960, в. Солы, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Нарадзілася 27 красавіка 1960 года ў в. Солы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, журналіст.
Працавала карэспандэнтам рэдакцыі газеты «Святло камунізму» Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці; інструктарам Маладзечанскага гарадскога камітэта ЛКСМБ; карэспандэнтам, аглядальнікам радыё, рэдактарам аддзела «Радыё Маладзечна» дзяржаўнай установы “Рэдакцыя «Маладзечанская газета».
З’яўлялася дэпутатам Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.
Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Замужам, мае дачку і сына.