wd wp Пошук:

Галіна Арцёмаўна Яшава

Галі́на Арцё́маўна Я́шава (нар. 1959 г., Віцебск) — беларускі вучоны-эканаміст, педагог, доктар эканамічных навук, прафесар.

Біяграфія

У 1981 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя бытавога абслугоўвання».

У 1987—1990 гадах навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя і кіраванне прадпрыемствамі, галінамі, комплексамі».

У 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Механізм кіравання НТП ва ўмовах пераходу да рынкавай эканомікі (на прыкладзе прадпрыемстваў Віцебскага аблвыканкама)».

У 1997 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта.

У 2004 годзе скончыла дактарантуру кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя і кіраванне прадпрыемствамі, галінамі, комплексамі».

У 2009 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Фарміраванне і рэалізацыя кластэрнага падыходу ў кіраванні канкурэнтаздольнасцю прадпрыемстваў легкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь».

У 2016 годзе прысвоена вучонае званне прафесара.

З 1990 па 1995 гг. з’яўлялася асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры эканомікі, арганізацыі і планавання прадпрыемстваў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

У 1995—1999 і 2004—2010 гг. з’яўлялася дацэнтам кафедры камерцыйнай дзейнасці.

З 2010 года займае пасаду загадчыка кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Аўтар больш за 300 навуковых публікацый: 9 манаграфій, больш за 180 артыкулаў, у т.л. у замежных выданнях Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Сербіі. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў.

Навуковыя інтарэсы

Займаецца даследаваннем метадалогіі і метадаў прымянення кластэрнага падыходу да інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці рэгіянальнай і нацыянальнай эканомікі; даследуе механізмы дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў інавацыйным развіцці эканомікі, механізмы фарміравання партнёрскіх адносін у павышэнні канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў, маркетынгавыя тэхналогіі павышэння канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў.

Узнагароды

Іншыя дасягненні

З’яўлялася майстрам спорту СССР па спартыўнай акрабатыцы, чэмпіёнам Беларусі сярод юніёраў у 1978 годзе, срэбраным прызёрам Беларусі сярод дарослых у 1979 годзе.

Бібліяграфія

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта