wd wp Пошук:

Гальярда

Гальярда ў Сіене, Італія, XV стагоддзе

Гальярда (італ.: gagliarda, фр.: gaillarde — літаральна — вясёлая, бадзёрая) — старажытны танец раманскага паходжання.

Музычны памер трохдольны, тэмп умерана хуткі. Быў распаўсюджаны ў Еўропе ў канцы XV—XVII стст. Выконваўся пасля павольнай чатырохдольнай паваны; з гэтай пары кантрастных танцаў развілася інструментальная сюіта. У пачатку XVIII стагоддзя гальярда сустракаецца толькі як частка сюіты.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Танцы Італіі
Катэгорыя·Старадаўнія танцы