wd wp Пошук:

Гальская хроніка 452 года

Гальская хроніка 452 года (лац.: Chronica gallica a. CCCCLII) — познеантычная хроніка, якая апісвае падзеі ў Рымскай імперыі ў 379452 гадах.

Хроніка і яе аўтар

«Гальская хроніка 452 года» захавалася ў чатырох рукапісах, найстарэйшы з якіх (так званы Лонданскі рукапіс № 16974, які захоўваецца ў Брытанскім музеі) датаваны IX стагоддзем. Напісаная невядомым аўтарам у форме аналаў, гэта гістарычная крыніца з’яўляецца працягам «Хронікі» Ераніма. Доўгі час аўтарам лічыўся Праспер Аквітанскі, але ў наш час гэта меркаванне гісторыкамі адпрэчана. Мяркуецца, што хроніка складзена гальскім хрысціянінам, які жыў у Марселі або даліне ракі Роны. Пачынаючы выклад падзей з узыходжання на прастол імператара Феадосія I Вялікага (379 год), хроніка заканчваецца паведамленнем пра паход цара гунаў Атылы ў Італію (452 год). Верагодна год складання хронікі супадае з датай яе апошняга паведамлення[1].

Аўтар хронікі амаль уся ўвагу надае Заходняй Рымскай імперыі: апісаны падзеі, якія адбыліся ў Італіі, Брытаніі, Іспаніі, Афрыцы і, асабліва падрабязна, у Галіі. Візантыя згадваецца галоўным чынам толькі пры паведамленнях пра смерці імператараў. Хроніка ўтрымлівае важныя звесткі пра перамяшчэнні плямёнаў варвараў падчас Вялікага перасялення народаў, мецяжы багаўдаў і барацьбу са шматлікімі ерасямі. Сярод унікальных звестак — паведамленне пра заваяванне саксамі Брытаніі ў 441 годзе[2]. Гэта інфармацыя выклікала шырокую дыскусію сярод гісторыкаў па пытанні дакладнасці звестак, якія прыводзяцца раннесярэднявечнымі брытанскімі аўтарамі Гільдам[3] і Бедам[4] пра падзеі на востраве ў 440-х гадах[1].

Нягледзячы на памылкі ў храналогіі, асабліва шматлікія за перыяд з 424 да канца 440-х гадоў, «Гальская хроніка 452 года» з’яўляецца каштоўнай першаснай крыніцай па гісторыі Галіі і сумежных тэрыторый Рымскай імперыі 1-й паловы V стагоддзя. Гістарычная дакладнасць хронікі падмацоўваецца тым фактам, што яе аўтар блізкі геаграфічна і па часе да выкладзеных падзей.

Выданні хронікі

На лацінскай мове.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Гильда Премудрый. О погибели Британии. Фрагменты посланий. Жития Гильды. — СПб.: Алетейя, 2003. — С. 136—149. — 464 с. — ISBN 5-89329-539-0.
  2. Гальская хроніка 452 года, 126.
  3. Гільда Прамудры. «Пра пагібель Брытаніі», 20.
  4. Беда Вялебны. «Царкоўная гісторыя народа англаў», I.13—14.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гальскія хронікі
Катэгорыя·Кнігі V стагоддзя
Катэгорыя·Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Старажытнага Рыма