wd wp Пошук:

Галеаца Чыяна

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джан Галеаца Чыяна (італ.: Gian Galeazzo Ciano, граф Картэлаца і Букары; 18 сакавіка 1903, Ліворна — 11 студзеня 1944) — італьянскі палітык і дыпламат перыяду фашызму, зяць Мусаліні, граф.

Біяграфія

Атрымаўшы юрыдычную адукацыю, служыў аташэ ў Рыа-дэ-Жанейра, дзе пазнаёміўся і ў 1930 годзе абвянчаўся з дачкой Мусаліні Эдай. Вярнуўшыся праз некалькі гадоў у Італію, атрымаў пасаду міністра прэсы і прапаганды. Прыняў удзел у эфіопскай кампаніі на пасадзе камандзіра эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў. У 1936 годзе вярнуўся ў Італію, услаўлены ў друку як «герой», і прызначаны на пасаду міністра замежных спраў (да яго гэту пасаду займаў сам Мусаліні, аднак фактычна знешнюю палітыку вызначаў умераны дыпламат Сувіч, чые высілкі па наладжванні адносін з Францыяй і Англіяй былі зведзены на нішто эфіопскай кампаніяй). На гэтай пасадзе Чыяна арганізаваў продаж сакрэтных шыфраў Італіі іншым краінам (па сцвярджэнні прафесара Эміля Дрэйцэра «зяць Мусаліні ніякага стаўлення да продажу італьянскіх дыпламатычных шыфраў не меў»[5].)

Па меры збліжэння Мусаліні з нацысцкай Германіяй Чыяна ўсё больш расчароўваецца ў яго палітыцы. З 1943 года вядзе актыўную дзейнасць па выхадзе Італіі з вайны, у выніку чаго страчвае пасаду міністра замежных спраў і прызначаецца паслом у Ватыкане. 24 ліпеня 1943 года на Вялікім фашысцкім савеце падтрымаў рэзалюцыю аб зняцці Мусаліні ад пасады.

Новы ўрад маршала Бадолья адмовіўся ад паслуг Чыяна, і апошні разам з сям’ёй бег у Германію. Гэта было сур’ёзнай памылкай, паколькі немцы не забыліся пра яго дзейнасць па разрыву саюза з Германіяй. Чыяна быў схоплены і выдадзены ўладам «Італьянскай сацыяльнай рэспублікі». Пад ціскам Гітлера і пры поўнай абыякавасці Мусаліні быў прысуджаны да смяротнага пакарання смерцю і расстраляны байцамі Чорных Брыгад.

Жонка Чыяна, Эда, захавала яго дзённікі 1939—1943 гг, дзе даволі падрабязна апісаны вядучыя палітычныя фігуры фашысцкай Італіі і нацысцкай Германіі. Дзённік упершыню апублікаваны ў Нью-Ёрку (1946, у скарачэнні), а цалкам — толькі ў 2002 годзе.

След у мастацтве

Адлюстраваны ў шэрагу фільмаў, у тым ліку «Мусаліні і я» (1985), дзе яго ролю выканаў Энтані Хопкінс.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Galeazzo Ciano // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Чиано Галеаццо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. https://storia.camera.it/deputato/galeazzo-ciano-19030318 Праверана 29 красавіка 2019.
  5. Ещё раз о судьбе Дмитрия Быстролетова

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вероне
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Італіі
Катэгорыя·Пакараныя смерцю палітыкі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатой шпоры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліворна
Катэгорыя·Лётчыкі Італіі
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Паслы Італіі ў Ватыкане
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам германскага арла
Катэгорыя·Расстраляныя ў Італіі
Катэгорыя·Беніта Мусаліні
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
Катэгорыя·Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
Катэгорыя·Мальтыйскія рыцары
Катэгорыя·Удзельнікі другой італа-эфіопскай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Члены Нацыянальнай фашысцкай партыі
Катэгорыя·Члены Вялікага фашысцкага савета
Катэгорыя·Дыпламаты Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка