wd wp Пошук:

Газі-Мухамад

Газі-Мухама́д Гімрынскі (Газі-Магамед, Казі-Мула) (1795, аул Гімры, унутраны Дагестан — 17 кастрычніка 1832, аул Гімры, унутраны Дагестан) — мула, мусульманскі навуковец-багаслоў, пераемнік Мулы-Магамета Ярагі, заснавальніка і распаўсюдніка на ўсходнім Каўказе вучэння мюрыдызму. Першы імам Паўночна-Каўказскага імамата ў 18291832 гадах.

Біяграфія

Гімрынская вежа

Паводле паходжання аварац. Спачатку быў мулом у сваім ауле, затым стаў прапаведаваць іслам і заклікаць да шарыяту ў горных аулах Дагестана. Да 1829 значна распаўсюдзіў свае погляды на тэрыторыі сучаснае Чачні і Дагестана. Марыў пра стварэнне ўсемусульманскага халіфата. Абвясціў сябе імамам Каўказа і абвясціў газават Расійскай імперыі. У 1831 няўдала спрабаваў захапіць аварскую сталіцу Хунжу, а ў 1832 здзейсніў паход на Дагестан.

Быў забіты падчас штурму расійскімі войскамі аула Гімры. Пры ўзяцці аула баронам Розенам, замкнуўся ў вежы з 15-ю найбольш набліжанымі, сярод якіх быў будучы імам Шаміль, спрабаваў прабіцца з боем, але быў забіты. Паводле легенды, з усіх 15-і выпадкова выжыў толькі Шаміль.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #134193083 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Imam Ghazi Muhammad // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Imam Gazi-Magomed // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Папярэднік:
Імам Паўночнага Каўказа
18291832
Пераемнік:
Гамзат-бек
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1795 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Дагестана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дагестане
Катэгорыя·Памерлі ў Расіі
Катэгорыя·Постаці ісламскага багаслоўя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Імамы Каўказа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Дагестана
Катэгорыя·Памерлі ў 1832 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Удзельнікі Каўказскіх войн
Катэгорыя·Гісторыя Каўказа