wd wp Пошук:

Віёрбан

Віёрбан (фр.: Villeurbanne) — горад у Францыі, у складзе Ліёнскай метраполіі (да 2015 года ў дэпартаменце Рона). Размешчаны на паўночным усходзе ад Ліёна, разам з якім фармуе другі па велічыні ў Францыі мегаполіс пасля Парыжа. Насельніцтва каля 130 тысяч жыхароў.

Вядомы з рымскіх часоў. Назва паходзіць ад лацінскага Villa Urbana — «гарадскі дом».

Віёрбан уваходзіў у склад Французскага каралеўства з 1355 года. У той час ён быў аддзелены ад Ліёна прытокам Роны Рызай. З пачаткам прамысловай рэвалюцыі ў Віёрбане пачынае развівацца прамысловасць — спачатку тэкстыльная, затым хімічная і машынабудаванне.

Зноскі

  1. база дадзеных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  2. Sandre
  3. Populations légales 2018Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
  4. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Камуны Вялікага Ліёна
Катэгорыя·Гарады рэгіёна Авернь — Рона — Альпы