wd wp Пошук:

Рыгор Самуілавіч Жалязняк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жалязняк. Рыгор Самуілавіч Жалязняк (верасень 1914, Віцебск1942) — беларускі паэт і крытык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў верасні 1914 г. у горадзе Віцебску ў сям’і рабочага. Вучыўся ў Віцебскім фабрычна-заводскім вучылішчы чыгуначнікаў (1930—1931), працаваў у дэпо, літсупрацоўнікам у газеце «Віцебскі пралетарый» (1931—1932), займаўся ў Віцебскім кінатэхнікуме на сцэнарным аддзяленні (1932—1933). Паступіў у Ленінградскі дзяржаўны інстытут гісторыі, філасофіі, літаратуры і лінгвістыкі, а ў 1936 годзе перавёўся на філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1938) вучыўся тры гады ў аспірантуры. Напісаў кандыдацкую дысертацыю «Паэзія М. А. Багдановіча».

Загінуў у 1942 годзе пры абароне Ленінграда.

Першыя творы надрукаваў у 1931 годзе. У 1934 годзе ў Віцебску выйшаў зборнік вершаў «Вясновыя будні».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта