wd wp Пошук:

Віцебскмэбля

Акцыянернае таварыства «Віцебскмэбля» — прадпрыемства Віцебска, створана ў 1948-50 гг., у 1975-88 гг. у вытворчым дрэваапрацоўчым аб’яднанні «Віцебскдрэў». 3 1988 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання «Віцебскмэбля», з 1992 г. акцыянернае таварыства «Садружнасць», з 1994 г. сучасная назва.

Гісторыя

Першы цэх Віцебскай мэблевай фабрыкі быў пабудаваны ў 1948 годзе на месцы даваеннага лесазавода № 13. У яго лесапільна-раскроечным цэху з басейнам для ачысткі бярвення праводзілася распілоўка для патрэб будаўніцтва і выраблялася тара для народнай гаспадаркі. Праз два гады фабрыка выпусціла першую партыю мэблі: тумбачкі, матрацы, мэблю для адміністрацыйных устаноў. Віцебская мэбля для вакзалаў адпраўлялася ва ўсе канцы краіны. У Маскоўскім універсітэце стаялі шафы, чарцёжныя і картаграфічныя сталы, сталы-кафедры гэтай фабрыкі.

У 1971 годзе да Віцебскай фабрыкі далучыліся Полацкая і Багушэўская мэблевыя фабрыкі. Гэта дазволіла больш аператыўна манеўраваць сродкамі і матэрыяламі, сканцэнтраваць і спецыялізаваць мэблевую вытворчасць. У 1975—1988 гадах мэблевая фабрыка ўваходзіць у вытворчае аб’яднанне «Віцебскдрэў».

Збанкрутавала ў 2007 годзе[1].

Вытворчасць

Дзейнічалі цэхі: раскроечна-загатоўчы, 2 мэблевыя, рамонтна-механічны, энергацэх, транспартны, 2 склады.

Асноўная прадукцыя: мяккая мэбля, гарнітуры для адпачынку, канапы, тумбачкі пад тэлеапаратуру, корпусная мэбля («сценкі»), шафы.

Зноскі

  1. ОАО «Витебскмебель» обанкротилось(руск.) . Народныя навіны Віцебска (20 лістапада 2007). Праверана 3 лютага 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Прадпрыемствы Віцебска
Катэгорыя·1948 год у Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара