wd wp Пошук:

Віталій Іванавіч Халзакоў

Віталій Іванавіч Халзакоў (20 кастрычніка 1924, г. Вельск, Архангельская вобласць, РСФСР) — інжынер-металург. Кандыдат тэхнічных навук (1958), дацэнт (1963). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

У кастрычніку 1942 года быў пазваны ў Чырвоную Армію, дэмабілізаваны ў красавіку 1944 года пасля цяжкага паранення.

У 1949 годзе скончыў Інстытут сталі ў Маскве па спецыяльнасці «Металургія чыгуну». Працаваў у даменавым цэху завода «Запарожсталь[be-tarask]» (г. Запарожжа) памочнікам і майстрам змены. У 1957 годзе пасля сканчэння аспірантуры пры Інстытуце металургіі ім. А. Н. Байкова АН СССР, працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у тым жа інстытуце. У 1958 годзе пераехаў у Чалябінск, дзе працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам даменавай лабараторыі.

У 1958 годзе прысуджана навуковая ступень кандыдата тэхнічных навук. У 1962 быў абраны на пасаду дацэнта кафедры «Тэхналогіі металаў» Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута, а ў кастрычніку 1963 года ВАК СССР прысвоіў яму навуковае званне дацэнта. Напачатку 1966 года абраны на пасаду дэкана завочнага факультэта, а са студзеня 1968 года прызначаны на пасаду прарэктара па навуковай працы. З 1970 года працаваў прарэктарам па навучальнай працы.

12 мая 1975 года загадам міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР прызначаны рэктарам Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. На пасадзе знаходзіўся да 1987 года.

Навуковыя інтарэсы: металургічныя печы; доменная вытворчасць; арганізацыя вучэбнага працэсу і навукова-даследчай работы ў ВНУ; педагогіка вышэйшай школы.

Узнагароды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Рэктары Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі МІСіСа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»