У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сурын.
Віталь Міхайлавіч Сурын (17 студзеня 1940, станцыя Мірадзіна, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 15 жніўня 2020) — беларускі спецыяліст у галіне дынамікі, трываласці машын, прыбораў і апаратуры. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994).
Скончыў Беларускі політэхнічы інстытут (спецыяльнасць «Машыны і тэхналогія апрацоўкі металаў ціскам», 1961), Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (аспірантура, 1971).
Працаваў у Мінскім філіяле Маскоўскага навукова-даследчага інстытута тэхналогіі аўтамабільнай прамысловасці (1961—1968), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1972, факультэт камп’ютарнага праектавання, кафедра інжынернай графікі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: апрацоўка металаў ціскам.