wd wp Пошук:

Віталь Міхайлавіч Быкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быкаў. Віталь Быкаў (26 чэрвеня 1941, г. Даўгаўпілс, Латвія — 27 снежня 2021, г. Мінск, Беларусь) — беларускі акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага.

Біяграфія

У 1964 годзе скончыў Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кіно, перабраўся ў Мінск. У Тэатры імя Горкага працаваў з 1972 года, там сыграў больш за 60 роляў. Сярод якіх: Гаўрыла — «Гарачае сэрца» А. Астроўскага, Чорт — «Птушкі нашай маладосці», Дональбайн — «Макбет», Роберт — «Трохграшовая опера» Б. Брэхта, Гільдэнстэрн — «Гамлет», Каландзёнак — «Знак бяды» ды інш.

Сыграў таксама некалькі роляў у кіно, у тым ліку дырэктара дзіцячага дома ў культавых «Корціку» і «Бронзавай птушцы», Свянткоўскага ў «Знаку бяды»[1].

Зноскі

  1. На 81-м годзе пайшоў з жыцця акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага ў Мінску Віталь Быкаў
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Даўгаўпілсе
Катэгорыя·Памерлі 27 снежня
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай акадэміі тэатральнага мастацтва
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў