wd wp Пошук:

Віталь Вітальевіч Лапа

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лапа. Віталь Вітальевіч Лапа (нар. 21 чэрвеня 1951, в. Сугакі, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 2014 года, доктар сельскагаспадарчых навук (1995), прафесар (1997). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2011).

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1972).

З 1976 года малодшы навуковы супрацоўнік, з 1986 года загадчык лабараторыі, з 1989 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 2006 года па 9 лютага 2022 года — дырэктар Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі[1][2].

Навуковая дзейнасць

Правёў даследаванні па вызначэнні ёмістасці паглынання фасфат-іонаў і калію асноўнымі глебавымі разнавіднасцямі рэспублікі, ацэнцы эфектыўнасці разнастайных форм фосфарутрымальных угнаенняў на дзярнова-падзолістых сугліністых і супясчаных глебах. Распрацаваў метадычныя асновы фарміравання банка даных аграхімічных уласцівасцей глеб Рэспублікі Беларусь, у якім з 1980 года назапашваецца і абагульняецца аграхімічная інфармацыя па ўсіх глебах сельскагаспадарчых угоддзяў.

Унёс вялікі ўклад у развіццё пытанняў захавання і павышэння ўрадлівасці глеб, мінеральнага жыўлення раслін, комплекснага прымянення макра- і мікраўгнаенняў, рэгулятараў росту і сродкаў хімічнай ахова раслін, сістэмы прымянення ўгнаенняў пад сельскагаспадарчыя культуры, павышэння эфектыўнасці выкарыстання ўгнаенняў і аптымізацыі іх асартыменту. Ім распрацавана рэсурсазберагальная сістэма прымянення ўгнаенняў, заснаваная на прынцыпах падтрымання і павышэння ўрадлівасці глеб і камп’ютарны варыянт па разліку планаў прымянення ўгнаенняў па палях і рабочых участках на плануемую ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур для гаспадарак Рэспублікі Беларусь.

Распрацаваў шэраг новых формаў комплексных угнаенняў са збалансаванымі суадносінамі элементаў жыўлення для ільну і цукровых буракоў, а таксама шэрагу вадкіх комплексных мікраўгнаенняў на хелатнай аснове для пазакаранёвых падкормак сельскагаспадарчых культур.

Унёс вялікі ўклад ва ўдасканальванне аграхімічнага абслугоўвання сельскай гаспадаркі. За перыяд навуковай дзейнасці ім распрацавана ў сістэме Аграхімічнай службы рэспублікі больш за 120 рэкамендацый, методык і інструкцый па пытаннях захавання і павышэння ўрадлівасці глеб, эфектыўным выкарыстанні сродкаў хімізацыі.

Аўтар звыш 580 асноўных навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій, 14 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў і 44 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.

Бібліяграфія

Узнагароды і прэміі

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2002). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Стварэнне комплекса вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых навучальных устаноў».

Зноскі

  1. ЛАПА Віталій Вітальевіч
  2. Навука. — 2022. — 15 лютага. — С.5

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Аграхімікі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»