wd wp Пошук:

Віталь Аляксеевіч Малашка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малашка. Віталь Аляксеевіч Малашка (нар. 1958) — беларускі палітык, у 19901995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.

Біяграфія

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. Быў вядучым інжынерам Навукова-даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі (Мінск)[1].

Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі.

Сааўтар канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку (восень 1990 года), шэрагу законапраектаў.

Удзельнік галадоўкі 11-12 красавіка 1995 года ў Авальнай залі, абвешчанай у знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндума аб ліквідацыі статуса беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статуса дзяржаўных сімвалаў герба «Пагоня» і бела-чырвона-белага сцяга, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і праве прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет.

Зноскі

  1. Нiл Гілевіч. Дзевяноста трэці год. Дзённік

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі