wd wp Пошук:

Віталь Аляксандравіч Данілаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Данілаў. Віталь Аляксандравіч Дані́лаў (нар. 7 красавіка 1923, г. Кохма, Іванаўская вобласць — 28 мая 1993) — беларускі архітэктар. Муж архітэктара Аляксандры Данілавай.

Біяграфія

Скончыў у 1951 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1951 г. — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў, майстэрні, інстытута, галоўны спецыяліст па архітэктуры тэхаддзела ў Віцебскграмадзянпраекце[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражываў у Віцебску[1].

Творчасць

Мемарыяльная дошка ў гонар стваральнікаў ансамблю вул. Кірава

Асноўныя работы: ансамбль вуліцы Кірава (19531958[1]), галоўны корпус медыцынскага інстытута (1959), гасцініца «Віцебск», забудова Маскоўскага праспекта і плошчы Перамогі (19741983), тэхнікум сувязі, ансамбль плошчы 1000-годдзя Віцебска[1], жылыя дамы на перасячэнні Маскоўскага і Смаленскага праспектаў (1980), будынак прафсаюзных курсаў з інтэрнатам (1983; усе ў сааўт.)[2].

Адзін з аўтараў праектаў дэталёвай планіроўкі ўсходняга прамысловага раёна (1962), цэнтральнага і паўднёвага раёнаў (1973), забудовы мікрараёнаў Поўдзень 1 (1969), Усход (1970), Поўдзень 3 і 4 (1973), генпланаў Віцебска (1966), Полацка і Наваполацка (1964), генплана і праектаў 1-й і 2-й чаргі забудовы Новалукомля (19621973) і інш[2].

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Абрамович Юрий Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. 1 2 Данілаў Віталь Аляксандравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Памерлі 28 мая
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шуйскім павеце
Катэгорыя·Супрацоўнікі Віцебскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка