wd wp Пошук:

Вісентэ Яньес Пінсон

Вісе́нтэ Я́ньес Пінсо́н (ісп.: Vicente Yáñez Pinzón, каля 1460 года, Палас-дэ-ла-Франтэра, Іспанія — пасля 1523 года) — іспанскі мараплавец, даследчык і канкістадор, першаадкрывальнік тэрыторый, якія належаць сучаснай Бразіліі. Разам са сваімі братамі — Марцінам Алонса Пінсонам, які быў капітанам «Пінты», і Францыска Пінсонам — ён плаваў з Хрыстафорам Калумбам падчас першага падарожжа ў Новы Свет у 1492 годзе як капітан на караблі «Нінья».

У 1499 годзе адправіўся ў плаванне да берагоў Паўднёвай Амерыкі; яго карабель трапіў у буру і 26 студзеня 1500 года апынуўся каля берагоў сучаснага бразільскага штата Пернамбуку. Вісентэ Яньес Пінсон (па некаторых звестках Пінсон — стрыечны брат Дыега дэ Лепэ) прыбыў да берагоў Паўднёвай Амерыкі на востраў Маражо (парт.: Marajó) у студзені 1500 года. Пінсон першым з еўрапейцаў абследаваў вусце Амазонкі, аднак не ўсе адкрытыя ім землі маглі быць далучаны да Іспаніі паводле ўмоў Тардэсільяскага дагавора.

Падарожжа і прыбыццё Пінсона і Дыега дэ Лепэ ў Бразілію не апісваецца ў большасці прац па афіцыйнай гісторыі Бразіліі, таму што паводле Тардэсільяскага дагавора 1494 года ўсходняе ўзбярэжжа тады яшчэ невядомай Бразіліі ўжо былі аднесены да Партугаліі.

У 1505 годзе Пінсон быў прызначаны губернатарам горада Пуэрта-Рыка (цяперашні Сан-Хуан), што стала першым крокам падчас іспанскай каланізацыі вострава. У 1508 годзе ўдзельнічаў у плаванні Хуана Дыяса дэ Саліса ў Паўднёвую Амерыку. Пасля 1523 года надзейныя звесткі пра яго жыццё адсутнічаюць; часам у якасці даты яго смерці называецца 1514 год. У гонар братоў Пінсонаў названы адзін з астравоў Галапагаскага архіпелага — востраў Пінсон.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Уэльва
Катэгорыя·Канкістадоры
Катэгорыя·Даследчыкі Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1460 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1545 годзе
Катэгорыя·Мараплаўцы Іспаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Севільі