Вірус мазаікі нарцыса[4] (англ.: Narcissus mosaic virus, NMV) — патагенны вірус раслін роду Potexvirus сямейства Alphaflexiviridae, які заражае нарцысы[4].
Ізаляваны ў Нідэрландах і Вялікабрытаніі ад Narcissus pseudonarcissus у 1946 годзе[5].
Вельмі пашыраная і шкаданосная хвароба. Вірус перадаецца з сокам хворых раслін і тлямі, захоўваецца ў цыбулінах. Характэрныя сімптомы — бледна-зялёныя або шараватыя, палоскавасць і плямістасць лісця, якія з часам ператвараюцца ў жоўтыя, асабліва прыкметныя ранняй вясною[4]. Іншы раз назіраецца дэфармацыя і маршчакаватасць лісця. Кветаносы скрыўляюцца, кветкі недаразвіваюцца, на пялёстках бледныя паўпразрыстыя плямы і штрыхі[4].