Вірус мазаікі каласоўніку безасцюковага (англ.: Brome mosaic virus, BMV) — хваробатворны[4] вірус мазаікі раслін(англ.) бел. сямейства Bromoviridae.
BMV мае сферычныя часціцы дыяметрам 28-30 нм.
Тэмпература інактывацыі віруса 70-75. Вірус належыць да групы тыповых прыродна-очаговых патагенаў і з’яўляецца адным з распаўсюджаных фітавірусаў. Устойлівая цыркуляцыя BMV у прыродзе ажыццяўляецца з дапамогай імага і лічынак лістажэра збожжавага (Oulema melanopus), здольных пераносіць вірус з дзікарослага пустазелля на культурныя збожжавыя. BMV заражае віды з прыкладна 50 родаў метлюжковых. З двухдольных раслін у кола раслін-гаспадароў уваходзіць некалькі родаў з шасці сямействаў. У прыродзе вірус захоўваецца на шматгадовых пустазеллях-рэзерватарах, такіх як Bromus inermis, Aegilops cylindrica і інш[5][6][7].
BMV быў упершыню ізаляваны ў 1942 годзе з каласоўніку безасцюковага (Bromus inermis)[8] яго геномная будова была вызначана ў 1970-я гады і была цалкам секвеніравана з наяўнымі ў продажы клонамі да 1980-х гадоў[9][10].
Вірус пашкоджвае 0,5-1,5 % пасеваў азімых пшаніцы (Triticum) і жыта (Secale), , аўса (Avena), аўсяніцы лугавой (Festuca pratensis), каласоўнікаў аржанога (Bromus secalinus) і безасцюковага (Bromus inermis), метлюжку лугавога (Poa pratensis)[4].
На большасці збожжавых культур гэты вірус выклікае сімптомы хларатычнасці, мазаічную плямістасць, светла-зялёныя палосы ўздоўж жылак і дэфармацыю лісця, затрымку росту і кусцістасць. Цэнтральны ліст дэфармуецца і робіцца ніткападобным. Расліны адстаюць у росце, выкалошванне затрымліваецца, каласы не даюць зерня. Пашкоджанне мае ачаговы характар[4].
Ахоўныя мерапрыемствы накіраваны на барацьбу з насякомымі-пераносчыкамі віруса і ліквідацыю пустазелля-рэзерватараў. Меры барацьбы: сяўба ў аптымальныя тэрміны, знішчэнне пустазелля, крыніц інекцыі, прасторавая ізаляцыя ад шматгадовых злакавых траў не менш як на 500 метраў, правільны севазварот[4].