Віргіліюс-Кястуціс Леона Нарэйка (літ.: Virgilijus Kęstutis Noreika; 22 верасня 1935, Шаўлі—3 сакавіка 2018, Вільнюс) — літоўскі оперны спявак (тэнар), педагог. Прафесар. Народны артыст СССР (1970).
Пачаў выступаць у 19-гадовым узросце[2]. У 1958 годзе скончыў кансерваторыю ў Вільнюсе[3]. Ад 1957 года яшчэ не скончыўшы кансерваторыю стаў салістам Літоўскага тэатра оперы і балета (Вільнюс).[4]. Працаваў прафесарам кафедры сольных спеваў Літоўскай акадэміі музыкі[5].