wd wp Пошук:

Віншаванне бондара Савасцея

«Віншаванне бондара Савасцея», або ў рэдакцыя М. Дзмiтрыева «Паўстанне» — ананімны твор беларускай літаратуры.

На думку К. Цвiркі, аўтарам быў сам бондар Савасцей[1].

Напісаны на пачатку 1830-х гадоў, упершыню надрукаваны ў часопісе «Иллюстрация» ў 1848 годзе. Спалучае імяніннае віншаванне і народную гутарку. Тэкст сведчыць, што iдэя адраджэння Рэчы Паспалiтай жыла ў грамадскай свядомасцi таго часу. Змест закранае стаўленне сялянства да паўстання 1830—1831 гадоў, выяўляе народны погляд на супярэчнасці ў нацыянальна-вызваленчым руху, паказвае расчараванне абмежаванымі кансерватыўнымі поглядамі кіраўніцтва паўстаннем. Фактычна пафасам твора з’яўляецца расчараванне селяніна-паўстанца няўдачай, ён не можа знайсці выйсця са свайго становішча пасля паразы паўстання, таму кажа: «Бадай ці не лепей гасудару служыць».

Папулярнасцю «Вiншаванне бондара Савасцея», напэўна, не саступала «Рабункам мужыкоў» пра што сведчыць уключэнне ў рукапiсныя зборнiкi (матэрыялы Восiпа Бадзянскага, «Raptularz Czeczota») і пазнейшыя публікацыі. У расiйскiх выданнях, выклікавых палітычнай тэндэнцыяй — «вясной народаў» 1848 года, а потым паўстаннем 1863—1864 гадоў — рэдактары сцвярджалі яго вернападданскі і антыпаўстанскі характар, хоць і называлі «уяўнанародным» «лепетам».

Найвялікшы аб’ёмам варыянт «Вiншавання бондара Савасцея» («Паўстання») запісаны М. Дзiтрыевым — 88 радкоў, што на 30 радкоў болей за тэкст пададзены ў «Иллюстрации», а таксама за версiю Яна Чачота (апублікаваную У. Казберуком). Нягледзячы на значную колькасць дадатковых радкоў, новых матываў або змены канцэптуальнага характара твора няма.

Зноскі

  1. Лiтаратура Беларусi: Першая палова ХIХ ст.: Хрэстаматыя, Мiнск 2000, с. 234—235.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вершы на беларускай мове
Катэгорыя·Беларуская літаратура XIX стагоддзя
Катэгорыя·Ананімныя творы