wd wp Пошук:

Вінчэнца дэ Рыкаці

Вінчэнца дэ Рыкаці (італ.: Vincenzo de Riccati; 11 студзеня 1707, Кастэльфранка-Венета — 17 студзеня 1775, Трэвіза) — італьянскі матэматык, замежны ганаровы член Пецярбургскай АН з 17 студзеня 1760 года. Вядомы як стваральнік гіпербалічных функцый. Бацька Вінчэнца — Якопа Франчэска Рыкаці (у гонар якога названа ўраўненне Рыкаці) — быў адным з буйных італьянскіх матэматыкаў таго часу.

Вінчэнца Рыкаці атрымаў у спадчыну інтарэсы бацькі ў вобласці дыферэнцыяльных ураўненняў, якія натуральна ўзнікалі пры рашэнні геаметрычных задач. Гэта прывяло яго да вывучэння канічных сячэнняў у дэкартавых каардынатах і да зацікаўленасці ў вывучэнні гіпербалы. У сучаснай матэматыцы прынята вызначаць гіпербалічныя функцыі, выражаючы іх цераз экспаненцыяльную функцыю, але Рыкаці даследаваў іх уласцівасці, выкарыстоўваючы толькі геаметрычныя ўласцівасці гіпербалы x2 − y2 = 1 або 2xy = 1. Ён выкарыстоўваў геаметрычныя метады, хоць ён быў знаёмы з працамі Эйлера, якія папярэднічалі выхаду кнігі Рыкаці.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Трэвіза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Трэвіза
Катэгорыя·Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1775 годзе
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1707 годзе
Катэгорыя·Матэматыкі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня