wd wp Пошук:

Якопа Франчэска Рыкаці

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыкаці. Якопа Франчэска Рыкаці (28 мая 1676, Венецыя — 15 красавіка 1754, Трэвіза) — італьянскі матэматык і механік. Асноўныя матэматычныя працы адносяцца да інтэгральнага злічэння і дыферэнцыяльных ураўненняў (у прыватнасці, ім былі распрацаваны метады інтэгравання дыферэнцыяльных ураўненняў, заснаваныя на падзеле зменных і на паніжэнні парадку ўраўнення), а таксама дыферэнцыяльнай геаметрыі. Яго імя шырока вядома дзякуючы так званаму ўраўненню Рыкаці («Animadversationes in aequationes differentiales secundi gradus», 1724). Займаўся таксама гідрадынамікай і інжынернай дзейнасцю, яго гідрадынамічныя разлікі выкарыстоўваліся для збудавання дамбаў і плацін ў Венецыі.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 Iacopo Francesco Riccati // Brockhaus Enzyklopädie
  3. 1 2 Риккати Якопо Франческо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Венецыі
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Матэматыкі Італіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 15 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1676 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1754 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Венета
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Трэвіза
Катэгорыя·Асобы