wd wp Пошук:

Вільям Гобсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гобсан.

Вільям Гобсан (англ.: William Hobson; 26 верасня 1792, Уотэрфард, Ірландыя — 10 верасня 1842) — першы губернатар Новай Зеландыі і сааўтар Пагаднення Вайтангі.

25 жніўня 1803 года пачаў службу ў Каралеўскім ваенна-марскім флоце Вялікабрытаніі. 28 студзеня 1840 года ў сувязі з павышэннем цікавасці Францыі да земляў Акіяніі, Уільям Гобсан быў прызначаны першым лейтэнант-губернатарам Новай Зеландыі. 30 студзеня 1840 года Новая Зеландыя была абвешчана часткай калоніі Новы Паўднёвы Уэльс. 6 лютага 1840 года быў складзены дагавор Вайтангі, які з англійскага боку падпісаў Гобсан. Паводле дагавора, Новая Зеландыя станавілася асобнай калоніяй Вялікабрытаніі, а маоры атрымлівалі асобыя правы ў яе межах.

1 верасня 1840 года Гобсан заснаваў горад Окленд, які да 1865 года з’яўляўся афіцыйнай сталіцай Новай Зеландыі.

Выканаўцам абавязкаў губернатара Новай Калоніі Гобсан стаў 3 студзеня 1841 года, а зацверджаны на гэтай пасадзе 3 мая 1841 года. Заставаўся губернатарам да самай смерці 10 верасня 1842 года.

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 William Hobson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. William Hobson // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. 1 2 Kindred Britain
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уотэрфардзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Новай Зеландыі
Катэгорыя·Памерлі 10 верасня
Катэгорыя·Генерал-губернатары Новай Зеландыі
Катэгорыя·Памерлі ў Оклендзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1792 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1842 годзе