wd wp Пошук:

Вільгельм фон Кобель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кобель.

Вільгельм фон Кобель (ням.: Wilhelm von Kobell; 6 красавіка 1766, Мангейм — 15 ліпеня 1853, Мюнхен) — германскі жывапісец.

Нарадзіўся ў сям’і пейзажыста Фердынанда Кобеля, яго першым настаўнікам быў дзядзька Франц. Вучыўся ў Мангейме і ў Дзюсельдорфе праз вывучэнне твораў Філіпса Ваўвермана, у 1778 годзе адправіўся ў Рым. На працягу гэтага часу ён вывучаў розныя манеры жывапісу, у тым ліку нідэрландскае мастацтва XVII стагоддзі і англійскае XVIII стагоддзі. З 1808 года быў прафесарам у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў, пераехаўшы ў гэты горад разам з бацькам.

Першапачаткова ён пісаў ландшафты і жывёл, але потым займаўся амаль выключна батальным жывапісам, для вывучэння якога наведаў у 1809—1810 гадах Вену і Парыж. Карціны яго можна было ўбачыць у Мюнхене (у пінакатэцы), у Шлейсгеймскай, Франкфурцкай і іншых нямецкіх галерэях. Яшчэ большую вядомасць, чым карцінамі, ён набыў сваімі афортамі ўласнай кампазіцыі, якія паказваюць рымскія віды, пейзажныя матывы, верхавых наезнікаў, коней і сабак, а таксама акватынтнымі гравюрамі з работ Ваўвермана, Берхема, Вейнантса, ван Рэйсдала і іншых нідэрландскіх.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118723928 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 Wilhelm von Kobell
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118723928 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  4. https://www.deutsche-biographie.de/pnd118723928.html
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118723928 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мангейме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1766 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1853 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Старых паўднёвых могілках
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 15 ліпеня