wd wp Пошук:

Вільгельм Фрыдэман Бах

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бах.

Вільгельм Фрыдэман Бах (ням.: Wilhelm Friedemann Bach; 22 лістапада 1710, Веймар — 1 ліпеня 1784, Берлін) — старэйшы сын Іагана Себасцьяна Баха, вядомы арганіст, імправізатар і кампазітар, майстар контрапункта. Вядомы як «Хальскі Бах».

Біяграфія

Нарадзіўся ў Веймары і навучаўся ў лейпцыгскай школе Святога Тамаша; у 1733 г. яго прызначылі на пасаду арганіста царквы св. Сафіі ў Дрэздэне (у конкурсе на замяшчэнне гэтай вакантнай пасады ён атрымаў перамогу над кампазітарам і клавесіністам Крыстафам Шафратам), а ў 1746 годзе ён стаў арганістам царквы Найсвяцейшай Панны (Liebfrauenkirche) у Гале. Вядомасць і ўплыў яго бацькі былі дастатковымі для атрымання Вільгельмам апошняй пасады без традыцыйнага праслухоўвання.

Са смерцю яго бацькі ў 1750 г. сышоў і яго ўплыў на жыццё Вільгельма Фрыдэмана, і яго жыццё ў Гале перастала быць шчаслівай. Перыядычна Вільгельм з’яжджаў з горада на пошукі іншай працы. У 1762 годзе яму была прапанавана пазіцыя капельмайстра пры дармштацкім двары, але па незразумелых прычынах ён адпрэчыў прапанову. У 1764 годзе ён звольніўся з працы ў Гале, пасля чаго Вільгельм так і заставаўся (прынамсі, фармальна) беспрацоўным да канца жыцця. З гэтага часу ён вандраваў па свеце, пакуль не памёр 1 ліпеня 1784 года ў Берліне ў глыбокай галечы. Пахаваны на Луізэнштацкіх парафіяльных могілках, скапаных пасля Другой сусветнай вайны. Цяпер на яго месцы парк, дзе Баху ўсталявана памятная стэла.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Wilhelm Friedemann Bach // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118505548 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/47890/Wilhelm-Friedemann-Bach
  5. http://www.classical.net/music/comp.lst/bachwf.php
  6. http://www.musicweb-international.com/classRev/2008/Feb08/WFBach_8557966.htm
  7. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берліне
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веймары
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1784 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1710 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 ліпеня