wd wp Пошук:

Вілкавішкіская дыяцэзія

Вілкавішкіская дыяцэзія (літ.: Vilkaviškio vyskupija) — адна з сямі дыяцэзій рымска-каталіцкай царквы ў Літве з кафедрай у горадзе Вілкавішкіс (Марыямпальскі павет). Уваходзіць у склад Каўнаскай мітраполіі. З’яўляецца суфраганнай дыяцэзіяй Каўнаскай архідыяцэзіі. Лацінская назва дыяцэзіі — «Dioecesis Vilkaviskensis». Кафедральным саборам Вілкавішкіскай дыяцэзіі з’яўляецца сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Гісторыя

4 красавіка 1926 года Рымскі Папа Пій XI выпусціў булу «Lituanorum gente», якой заснаваў Вілкавішкіскую дыяцэзію, вылучыўшы яе з Ломжынскай дыяцэзіі і Каўнаскай архідыяцэзіі.

У наш час біскупскую кафедру Вілкавішкіса займае Рымантас Нарвіла.

Дэканаты

Вілкавішкіская дыяцэзія падзелена на 7 дэканатаў:

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вілкавішкіская дыяцэзія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·1926 год у Літве