wd wp Пошук:

Вілейскі пахаваны выступ

Тэктанічныя структуры Беларусі

Вілейскі пахаваны выступ — тэктанічная структура, паўночна-ўсходняя перыклінальная частка Беларускай антэклізы.

Размешчана на поўначы Мінскай і на захадзе Віцебскай абласцей. Мае форму роўнастаронняга прамавугольнага трохвугольніка з шырынёй старон каля 200 км, па ізагіпсе паверхні фундамента -600 м. На паўднёвым захадзе Вілейскі пахаваны выступ аддзелены ад Валожынскага грабена. Паўночна-заходні схіл выступа пераходзіць у Прыбалтыйскую монакліналь на мяжы з паўднёва-ўсходнім крылом Балтыйскай сінеклізы, усходні — паўднёва-ўсходні схіл — у Прыаршанскую монакліналь на сучляненні з паўночна-заходнім крылом Аршанскай упадзіны.

Паверхня фундамента ў межах Вілейскага пахаванага выступу спадзіста апускаецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход у напрамку МаладзечнаДокшыцыПолацк ад -0,2 да -0,6 км, найбольш стромка — у бок Аршанскай упадзіны. Платформавы чахол складзены пераважна з адкладаў венду, сярэдняга дэвону і з антрапагенавых утварэнняў. Магутнасць платформавага чахла ад 300 да 700 м. Найбольшую магутнасць маюць адклады венду, якія звычайна залягаюць непасрэдна на фундаменце. Нахіл паверхні вендскіх адкдладаў згодны з нахілам паверхні фундамента.

Узрост залажэння ўсходняга — паўднёва-ўсходняга схілу Вілейскага пахаванага выступу сярэднерыфейскі, паўночна заходняга — каледонскі, канчатковае фарміраванне структуры звязана з тэктанічнымі рухамі герцынскай эпохі тэктагенезу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Геалогія Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Геалогія Мінскай вобласці
Катэгорыя·Беларуская антэкліза
Катэгорыя·Тэктоніка Беларусі