wd wp Пошук:

Віла Палагонія

Віла Палагонія
Віла Палагонія. Пачвары на крапасной сцяне

Віла Палагонія (італ.: Villa Palagonia) — адзін з самых мудрагелістых будынкаў Сіцыліі. Знаходзіцца ў горадзе Багерыя ў 15 кіламетрах ад Палерма.

Гісторыя

Віла будавалася з 1715 года па заказе Франчэска Фердынанда Гравіны-і-Крухільяс, пятага князя Палагоніі, па праекце архітэктара Тамаза Марыя Наполі. Адзін з першых помнікаў сіцылійскага барока. Найбольш вядома гратэскавымі скульптурамі чалавекападобных пачвар, якія ўпрыгожваюць сад і па якіх будынак завуць Вілай пачвар.

Віла ў мастацтве і літаратуры

Віла і скульптуры прыцягвалі шматлікіх падарожнікаў XVIII—XIX стст., уключаючы Гётэ і Дзюма.

У XX ст. віла і яе скульптуры зачароўвалі сюррэалістаў, ім прысвячалі эсэ Марыё Прац і Джавані Мак’я, Дачыя Мараіні і Дамінік Фернандэз. Іх пісаў Рэната Гутуза, фатаграфавалі Брасай (1962) і Фердынанда Шана (1977).

Шэраг сцэн фільма Мікеланджэла Антаніёні «Прыгода» (1960) зняты на віле Палагонія.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Палацы Італіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Скульптура барока
Катэгорыя·Збудаванні Італіі ў стылі барока
Катэгорыя·Палерма (правінцыя)