wd wp Пошук:

Віктар Эдуардавіч Кінгісеп

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кінгісеп. Ві́ктар Эдуарда́віч Кі́нгісеп (эст.: Viktor Eduard Kingissepp, 12 (24) сакавіка 1888, воласць Каарма-Суўрэ[4], Эзэльскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 4 мая 1922, Талін, Эстонія) — прафесійны рэвалюцыянер Расіі і Эстоніі, адзін з арганізатараў Камуністычнай партыі Эстоніі, працаваў у Вярхоўным рэўтрыбунале РСФСР, у УНК і УЦВК[5].

Біяграфія

У рэвалюцыйным руху з 1905 года, член РСДРП(б) — з 1906 года.

У 1917 годзе скончыў Петраградскі Імператарскі ўніверсітэт.

У 19071914 гадах вёў партыйную працу ў Пецярбургу, Таліне; удзельнічаў у выданні бальшавіцкай газеты «Кійр» («Прамень») у 19131914, падтрымліваў сувязь з Рускім бюро ЦК РСДРП, з бальшавіцкай фракцыяй 4-й Дзяржаўнай думы і з «Праўдай».

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Петраград; з пачатку чэрвеня ў Таліне, адзін з кіраўнікоў бальшавіцкай арганізацыі Эстоніі. З 22 кастрычніка (4 лістапада) 1917 намеснік старшыні ВРК Эстляндскага края, арганізатар Чырвонай Гвардыі. З 26 кастрычніка (8 лістапада) 1917 член Выканкама Саветаў Эстляндскага края.

З сакавіка 1918 года у Маскве, у Вярхоўным рэўтрыбунале і ВЧК, член УЦВК. З лістапада 1918 адзін з кіраўнікоў Кампартыі Эстоніі, якая дзейнічала ў падполлі, на яе 1-м (1920) і 2-м (1921) з’ездах выбраны членам ЦК і яго палітбюро. Арыштаваны эстонскай паліцыяй і паводле прыгавору ваенна-палявога суда расстраляны.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118978500 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. Viktor Kingissepp // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118978500 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  4. У Таліне будзе ўсталяваны помнік Кінгісепу Архівавана 13 мая 2008.
  5. Савецка-эстонская вайна 1918—1920 гг.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Члены РСДРП
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Камуністы Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1922 годзе
Катэгорыя·Чэкісты
Катэгорыя·Памерлі ў Таліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 3 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пакараныя смерцю палітыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Пакараныя смерцю ў 1922 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі 4 мая
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Расстраляныя ў Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саарэмаа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пакараныя смерцю рэвалюцыянеры
Катэгорыя·Члены УЦВК
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Марксісты
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных