wd wp Пошук:

Віктар Сцяпанавіч Абухоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абухоўскі. Віктар Сцяпанавіч Абухоўскі (11 кастрычніка 1973, в. Сялец, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, БССР4 кастрычніка 2007, Мінск, Беларусь) — беларускі археолаг.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. У дзяцінстве шмат часу праводзіў у вёсках Путрышкі (Гродзенскі раён), дзе жылі і працавалі бацькі пасля пераезду, а таксама Хамуты (Гродзенскі раён) і Ражанка (Шчучынскі раён), куды Віктар Абухоўскі ездзіў на канікулах. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў в. Путрышкі спрабаваў паступіць на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1992 г. паступіў у Уроцлаўскі ўніверсітэт, а потым у 1993 г. у Варшаўскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «археалогія». У 1998 г. скончыў універсітэт і абараніў магістарскую дысертацыю «Schyłkowy paleolit i meyolit prawobrzeżnej strefy dorzecza górnego Niemna». У 2003 г. скончыў дактарантуры Інстытута археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. З 2004 да 2007 гг. працаваў выкладчыкам на гістарычным факультэце БДУ.

Навуковыя інтарэсы і даследаванні

Вывучаў помнікі каменнага і бронзавага вякоў на захадзе Беларусі. Аналізаваў развіццё крэменездабыўной справы і крэменеапрацоўкі (тэхналогія і тыпалогія) ад палеаліту да сучаснасці на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін.

У маі 1995 г. разам з В. Лакізам абследавалі ўзбярэжжа р. Свіслач у Свіслацкім раёне. Летам 1995 г. удзельнічаў у раскопках паселішча Пархуты — 1 (Дзятлаўскі раён).

Даследаваў фінальнапалеалітычныя стаянкі каля вёсак Кавальцы, Хамуты (Гродзенскі раён), Опаль (Іванаўскі раён), Бабровічы (Івацэвіцкі раён); мезалітычныя стаянкі каля вёсак Пышкі (Гродзенскі раён), Бабровічы (Івацэвіцкі раён), Кастрычніцкі, Старыя Войкавічы (Баранавіцкі раён).

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе